Васіль Пятровіч Аляксееў (рэвалюцыянер)
Васіль Пятровіч Аляксееў | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 22 снежня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 1919[2] (23 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васіль Пятровіч Аляксееў (Вася Аляксееў; 22 снежня 1896, Санкт-Пецярбург — 28 снежня 1919) — адзін з заснавальнікаў юнацкіх камуністычных арганізацый у Расіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і рабочага. З 1911 года працаваў токарам на Пуцілаўскім заводзе. Член РСДРП з 1912 года. У 1917 годзе член Нарвска-Петергофскага РК РСДРП(б), член Петраградскай рады. Адзін з заснавальнікаў «Сацыялістычнага саюза рабочай моладзі» ў Петраградзе, член, затым старшыня Петраградскага камітэта гэтага саюза, рэдактар часопіса «Юны пралетар». Дэлегат VI з’езда РСДРП(б), на якім выступіў па пытанні «Аб саюзах моладзі».
У час Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ўзначаліў тройку Петраградскага камітэта Саюза па каардынацыі дзеянняў Саюза са штабам Чырвонай Гвардыі, удзельнічаў у штурме Зімняга палаца. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі старшыня народна-рэвалюцыйнага суда Нарвска-Пецяргофскага раёна, у 1918 годзе намеснік старшыні Петраградскай акруговай рады народных суддзяў. З траўня 1919 г. ваяваў супраць войскаў Юдзеніча ў якасці кулямётчыка на бронецягніку № 44 імя В. Валадарскага, з лістапада таго ж года быў старшынёй Гатчынскага рэўкама.
Памёр ад сыпнога тыфа. Пахаваны на Красненькіх могілках.
Зноскі
- ↑ Алексеев Василий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Алексеев Василий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1
- Асобы
- Нарадзіліся 22 снежня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 28 снежня
- Памерлі ў 1919 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Члены РСДРП
- Бальшавікі
- Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Дэлегаты VI з’езда РСДРП
- Журналісты Расіі
- Памерлі ад сыпнога тыфу